epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Здзяцініўся я

На самае дно

Спускаюся... маць!

Памёр бы даўно —

За што пахаваць?

 

Зноў гол як сакол —

Пытанняў праз край:

І жонка — як вол,

І сам — не гультай.

 

Скарбонка мая —

Ні ўзняць і не даць.

«Здзяцініўся» я —

Пачаў галадаць.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.