epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Здзіўленне

Шмат перадумаў я,

Зноў думаю аб гэтым,

І зноў здзіўляцца не перастаю.

Карпілаўка мая

Была мне цэлым светам,

Крынічанькай, з якой я сэрцам п’ю.

 

У вёсачцы малой,

Ледзь-ледзь адукаванай,

Я спасцігаў прамудрасці жыцця.

Якою сілай быў

Я, Божа, ўзгадаваны,

Бязвыйсця найбяднейшага дзіця?

 

З любоўю помню я

Маленства-залацінку

Я сэрцам там,

У думках сёння з ім.

Так дзівіцца ўвесь свет

На кволую травінку,

Прабіўшую асфальт жыццём сваім.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.