epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Згубіўся

Паціху вечарэла,

Рабілася наўколле

Спачатку чорна-белым,

А вось і ноч-вуголле.

 

Нічога і нікога

Не ўбачыць, хоць кладзіся.

Згубілася дарога,

Ды я і сам згубіўся.

 

І вось яна надзея!

Гукнуў, ды ночы сажа

Маўчыць.

Гукнуў яшчэ я,

Мне рэха і адкажа.

 

Няўжо ўсю ноч гукацца?

Як выйсці з цемры меха?

Няма ў каго спытацца,

Хіба што, ў свайго рэха.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.