epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зямля, як завушніца

Вясёлка весяліцца

З усмешкай на губе.

Зямлю, як завушніцу,

Трымае на сабе.

 

На фоне чорнай хмары

Яшчэ ярчэй яна.

І хутка на абшары

Ліне дажджу сцяна.

 

О колькі трэба шоўку

Для промняў, каб маглі

Нам выкраіць вясёлку

Ад неба да зямлі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.