epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зямля мая адзіная

Мой родны край,

зямля мая адзіная,

Са мной заўжды,

як у чароўным сне.

Усё, што я заву

сваёй Радзімаю,

Усё, у чым я ўвесь

і што ўва мне.

 

Чым я і ўзнагароджаны,

І ўражаны,

Й перакананы ў чым —

на тым стаю.

Усім табе,

мой краю, абавязаны,

Прабач мне

запазычанасць маю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.