epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зямлі Лагойскай родны сын

Я родам з гэтых вось мясцін,

Якімі ганаруся —

Зямлі Лагойскай родны сын

І маці-Беларусі.

 

Не мала бачыў я краін.

Нёс гонар за мяжою,

Што я зямлі Лагойскай сын,

А ўсё вакол — чужое.

 

Зямлі, дзе нарадзіўся й рос,

Ёй здрадзіць немагчыма!

Ёсць слова важкае, як лёс,

Нібы жыццё — Радзіма.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.