epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зямлі парада

Зямля сказала мне: — Пішы,

Калі ўжо словы просяць волі.

Ды помні — слова без душы,

Як вецер безгаловы ў полі.

 

Як глеба без руплівых рук,

Нібы засохлая галінка.

Такое слова — толькі гук,

З душой — духоўнасці часцінка.

 

I не пішу я «з галавы»,

I столь начная не натхняе.

Душа стварае верш жывы

I крыліць, і адушаўляе.

 

I з паэтычных слоў маіх,

Упэўнены — зямля вяшчуе.

Таму зямля пярвей за ўсіх

Душою створанае чуе.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.