epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зіма сабою ганарыцца

Зіма сабою ганарыцца,

Душа — бялюткі далягляд.

Яна — у белых рукавіцах,

У белай вопратцы да пят.

 

А іней — белыя павейкі,

І шчокі — колерам зары.

Малюнак вытанчаны нейкі

З карункаў голля ў гушчары.

 

Як недасяжная майстрыца,

Сабою здзівіць хоць каго.

Зіма сабою ганарыцца —

І ёсць падставы для таго.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.