epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зляціце з неба

Зляціце з неба на зямлю, анёлы,

Там сонца шмат,

Тут змроку значна болей.

Там атуляе вас блакіт вясёлы,

Тут вельмі шмат атуленых нядоляй.

 

У вышыні, ў бязмежнасці нябеснай,

Гармонія палёту і прасторы.

Тут ад амбіцый палітычных цесна,

Тут эгаізм, з драпежнасцю сумесна,

Выключнасць тчэ сваю на нечым горы.

 

Свет патанае сёння ў раўнадушшы,

Забыўшыся, што ўсе мы сонца дзеці.

Анёлы, асвятліце нашы душы —

О як жа страшна жыць у змрочным свеце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.