epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Злуецца безгалоўе

За вокнамі злуецца навальніца,

Трава ад ветру палягае ніц.

Напэўна, не пашкодзіць памаліцца,

Каб абмінулі джалы бліскавіц.

 

А ў чорных хмарах

грукаціць каменне,

То гулка, то цішэй —

І без канца.

Гусцее дождж, як сыпкае насенне,

Як шчодры дар нябеснага сяўца.

 

Злуецца безгалоўе ў паднябессі,

Маланкі мітусяць —

то тут, то там.

О, як няўтульна птушачкам у лесе,

О, як жа страшна

ў лузе матылькам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.