epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Змалку я вучоны

«Атэстат» мой у цане,

Змалку я вучоны —

Адукоўвалi мяне

Плуг, каса, бароны.

 

Да складаных тых навук

Не слабела цяга,

Бо не раз з бацькоўскiх рук

Розум несла дзяга.

 

Са спiны я пот страсаў

I... «вучоным словам»

Без памылак лiст пiсаў

Пугаю — каровам.

 

Плуг раллi пiсаў лiсты,

А каса — пракосам...

Я даўно з канём на «ты»

I з уласным лёсам.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.