epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Змястоўнасць

Паэмы, вершы, проза, казкі,

І шмат, і шмат яшчэ чаго

Здабытак творчы,

Вельмі важкі

Жыцця руплівага майго.

 

Я ўсёй душой, не напалову

Адданы выбару свайму,

Бо той, хто шчыра служыць слову,

Жыццё ўсё аддае яму.

 

Змест маіх твораў —

Ёмкі, шчыльны,

У ім і безліч розных тэм...

І ўсё-ткі надпіс надмагільны

Змястоўней ўсіх маіх паэм.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.