epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Змены

Як хутка ўсё мяняецца з гадамі —

Характар, знешнасць, вершы, густы, свет.

Не зразумець — кіруюць змены намі

Ці імі мы? Ці разам — след у след?

 

Час ставіцца да зменаў без здзіўлення,

Бо сам удзел прымае спраўна ў іх.

І кожнае прыходзіць пакаленне

Другім ад папярэднікаў сваіх.

 

Час, што віхурыць, не заўсёды генны,

А шмат рэвалюцыйнасці нясе.

Карыснае з сабой прыносяць змены

І горшыцца ўсё ў свеце пакрысе.

 

Карыснае было і будзе з намі,

У новы час пракладвае свой след.

А горшае, па кроплі нас, як камень,

Падточвае і пагаршае свет.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.