epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Значныя падзеі

Як пахнуць травы, скошаныя ўчора,

Яны прывялі, набылі духмянасць,

Як фіміям нябеснага Сабора,

Ў якім нябачна фітанцыдзіць радасць.

 

Якая праца кос, якое ўкоссе!

Лугі ў лінейку сцеляцца у далеч.

І хочацца прылегчы на пракосе,

І па-дзіцячы марыць, марыць, марыць.

 

Працоўных будняў значныя падзеі,

Як подзвігі сялянскага штодзёння.

Касцы, даяркі, сейбіты і жнеі,

Заўжды былі кармільцы, як і сёння.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.