epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Знаёма ўсё

Над рэчкай салавей пяе —

Душы маёй паплечнік.

А сонца з-за

Зямлі устае,

Расце,

Нібы сланечнік.

 

Азваўся і вясковы рух,

Паружавелі далі.

З хлявоў

Выходзячы на луг,

Кароўкі зарыкалі.

 

Здаецца.

Што прырода дню

Сваю душу адкрыла.

Імкнуцца

Мары ў вышыню —

Знаёма ўсё

І міла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.