epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Знаёмства

Яна напачатку аднеквала штосьці,

Дэвіз яго:

«Ўбачыў, прыйшоў, перамог!»

Яе абяззбройваў сваёй прыгажосцю,

Ды ўрэшце, усё усталёўвае Бог.

 

Яна баранілася безабароннасцю,

Уся яе зброя —

чароўны пагляд,

Яна «адступала»,

Здавалася з годнасцю,

І гэта ўжо быў

ледзь прыкметны напад.

 

Напад быў правераны

І безадказны —

Далей адбывалася ўсё,

нібы сон.

І ён, як лічыў сябе,

рыцар адважны,

Патрапіў да чар

непрыкметна ў палон.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.