epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Знакамітасць

Зрабіцца знакамітым,

гэта — шык!

Я падкажу,

калі жадае хтосьці:

Стварыць, напрыклад,

вечны рухавік

Ці выкрыць тайну

вечнай маладосці.

 

Стаць знакамітым —

ашчаслівіць лёс.

А як яго ашчасціць? —

вам цікава.

Памерці трэба,

потым, як Хрыстос

Ўваскроснуць — вось

і вечная вам слава!

 

Калі і стану

знакамітым я,

Дык толькі праз

кур’ёзную прычыну:

Што перавёў паперы....

А вартага нічога не пакінуў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.