epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Знікаюць міражы

Пры жыцці паэтам лёгка звацца,

З рыфмаў плетучы ажыятаж.

Пасля смерці цяжка ім застацца,

Быў паэт — і знік, як той міраж.

 

Многія ў Саюз пралазяць лоўка —

Штосьці напісаў і выдаў штось.

Наш Саюз пісьменніцкі — масоўка,

Ёю праміражаны наскрозь.

 

У Саюзе цесна, літаральна,

Ад заяў і аўтарскіх анкет.

«Пачкамі» ўступаюць штоквартальна —

Кожны — то празаік, то паэт.

 

Паляўнічы робіць той памылку,

Ў чыёй стрэльбе халасты зарад.

Выклікáе у людзей ухмылку

Густа распладзіўшыйся наш брат.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.