Дождж загадкава шапоціць
Нечаканы, абкладны.
Жнівень стол накрыў, бо коціць
Восень на пасаг грыбны.
Жнівень шмат чым ганарыцца,
Не малы ў яго запас —
За грыбамі след — брусніцы,
Вось і яблычны ўжо Спас.
Працаваў — багата й есца,
Жнівень — месяц не гультай.
Ў жніўня на пачэсным месцы
Важкі хлебны каравай.
Хлебны жнівень працу славіць,
І яму за ўсё хвала.
Восень шмат чаго дабавіць
Да агульнага стала.