epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жніво

Пасевы зжаў ад краю і да краю,

Ўсё за сабой прыбраў на ўсе бакі.

Цяпер жніво старанна завяршаю,

Апошнія збіраю каласкі.

 

Мной колісь гэта поле узарана,

На ім жыцця не шкадаваў свайго.

Я з маладосці засяваў старанна,

Я падсяваў ўсё жыццё яго.

 

Жыццёвы шлях прамы няўхільна верне

З-пад неба светлых мар у бок зімы.

Так, як у сховішча ссыпаюць зерне,

Я творы занітоўваў у тамы.

 

Ёсць ураджай, і не благі даволі,

Лепш, каб аб ім усё ж сказаў не я.

Шмат поту тут майго, на зжатым полі,

Па сутнасці — уся душа мая.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.