epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зноў белы танец

Вакол сонца неба сіні глянец,

Вакол нас бадзёрыцца сам час.

Зноў вясна спраўляе белы танец,

Запрашае нас усіх на вальс.

 

Я кружуся ў вальсе з белым садам

І чаромха кружыцца са мной.

Танчу з маладым пялёсткападам,

У абдымках з дзеўчынай-вясной.

 

Сціплы бэз вясне глядзіць у вочы —

Весялей — мы ўсе адна сям’я!

Пазяхае, бо не спаў ён ноччу,

Ў захапленні слухаў салаўя.

 

Баль, шматкалярова, легкакрыла,

Як у фантастычным кружыць сне.

Зноў вясна узнесла, падхапіла,

І панесла над зямлёй мяне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.