epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зноў у снах маіх...

О, не злічыць душэўных ран,

Што робіць нам тэлеэкран.

 

Разлахмаціўся век, раскудлаціўся,

Страхалюддзе — куды ні зірні.

Быццам нейкі нячысцік унадзіўся,

Ўнёс бязглуздіцу ў нашыя дні.

 

Тэлегвалтасцю час «перасолены»,

Бездухоўнасцю, шэрасцю тхне.

Лютай жорсткасцю антынамолены,

Да пакутаў людскіх «абязболены» —

І, відаць, што няхутка міне.

 

Ад экрана адводжу вочы я,

Крык шаманны псуе мне слых...

Зноў у снах маіх косы дзявочыя

І душэўнасць мелодый былых.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.