epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зноў заехаў «не туды»

Па адным і тым імчуся

Небяспечным віражы.

На памылках хоць вучуся,

Ды, на жаль, не на чужых.

 

Мне б астынуць!

Хуткасць збавіць —

Зноў заехаў «не туды»,

Зноў мне нехта двойку ставіць...

Эх, не прамінуць бяды!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.