epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зорачка надзеі

У самай безнадзейнасці адчайнай,

Калі нідзе не дзецца ад яе,

Надзеі промнік,

як пасланнік тайны,

Як дабрыні анёл выратавальны,

Нам пахіснуцца духам не дае.

 

Няўдачаў халады,

Інтрыг завеі,

Тугой пятлёй бязвыйсце душыць нас,

А ў чорным небе зорачка надзеі

Высвечвае нам ратавальны шлях.

 

Мы б без надзейных гэтых памагатых

Не шмат перамагалі ў барацьбе.

Мы зведвалі б радзей

удачаў святы,

Часцей лічылі б шышкі на ілбе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.