epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жорстка і бяздушна

Як гэта жорстка

страшна і бяздушна,

Якое ўтойвае прырода зло —

Не на ляту з узростам

гіне птушка,

А доўга цягне па зямлі крыло.

 

І ёй, якую акрыліла неба,

І для якой палёт —

жыццё для нас,

Штодзённа па зямлі

туляцца трэба,

Чакаць жахліва

свой апошні час.

 

Яе сяброўкі сёстры паляцелі,

А гэта —

дапакутвае свой век,

Як быццам нерухома у пасцелі,

Свайго канца чакае чалавек.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.