epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зруйнаваная памяць

Хтосьці шукае

падмурак ад хаты —

Рэшткаў былога

на хатнішчы — жмені.

Ціха, нібыта ў вушах

поўна ваты —

Час зруйнаваў і

падмуркаў каменне.

 

Ў Дворышчы

І на Псігурцы,

Ў Акопах,

І ў Рубяжы —

Час былым скупа пляміць.

Час, як знішчальнік,

шалёна галопіў,

Хатнішчы што!

Зруйнаваў нават памяць.

 

Зноў дзе-нідзе

натыкнешся у лесе

На камяніцы

падмуркаў астылых.

Часам нашчадкі

раскіданы недзе,

Продкі пакояцца

недзе ў магілах.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.