epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Зрывацца сэрца пачало

Зрывацца сэрца пачало

З сваёй арбіты —

Адгаравала, аджыло

Гады-ліміты...

 

Няўжо — у вечную турму

На радасць «шобле»?

Няўжо ж у рукі не вазьму

Я «Горкай кроплі»?


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.