epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыць нанова

Кроўнародныя — ў зямліцы,

Безвыходнасці аблога.

Трэба зноўку жыць вучыцца

З тым, што ёсць, а ёсць — нікога.

 

«Ёсць» — яно са мной нязменна.

Я вучуся — нікудышны,

Я вучуся — вучань дрэнны,

Ў свеце непатрэбны, лішні.

 

Цяжка мне? Не тое слова.

Жыў ці не? Ўсё за плячыма.

Навучыцца жыць нанова

Немагчыма...

Немагчыма...

25.ІХ.2019.

30 год як памёр тата



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.