epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыць непрыемна

Жывеш і — вось якая справа:

Праз шмат мінулых летаў, зім,

Жыць з часам не зусім цікава

Ці нецікава жыць зусім.

 

Не верыў я, жыў не манахам

Ды і не голым каралём —

Я й беднасць успрымаў з размахам,

Й апошнім шыкаваў рублём.

 

Бяда-нуда пятлёй удава

Затужвала штораз, штогод

І я адчуў, як жыць цікава

Было — цяпер наадварот.

 

Мне ў пастцы думкі патаемнай

Жывецца без прыемных дат:

«Жыць нецікава — жыць нікчэмна,

Ды стала жыць мне непрыемна,

Калі памёр апошні брат...»



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.