epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыцця адрыжка

Калі, бывала,

У маладосці

Псаваў мне справы

Наўмысна хтосьці,

Мне ўсе казалі,

Што гэты «хтосьці»

Ў жыццёвым мёдзе,

Як лыжка дзёгцю.

 

Лічыў бы сёння

За ўзнагароду

Я лыжку дзёгцю

У бочцы мёду.

Бо лёс мне дорыць

Жыцця адрыжку —

Аж бочку дзёгцю

І мёду лыжку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.