epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыцця каштоўнасць

Лепей складанасці —

з верхам, з гакам,

Лепей змаганні —

праз крык, праз боль.

Толькі ні ціша жыцця —

ні вакуум,

Толькі б не злегчы

пляваць у столь.

 

Толькі ні утаймаванасць

ні сытасць,

Сон і няўрымслівасць —

два берагі.

Сытасць забрудзіць сабой

самабытнасць,

Млявасць, гультайства —

затлусціць мазгі.

 

Непрадказальнасць падзей,

няроўнасць —

Ўзлёты, няўдачы,

падзенне, уздым —

Пэўна, у гэтым

жыцця каштоўнасць,

А неласкавасць жыцця —

ні па чым.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.