epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыцця лядзяш

Якое доўгае жыццё,

А як мінае непрыкметна.

Спачатку весела, імпэтна,

Пад старасць —

сумна, ў нябыццё.

 

І дзень,

І ноч,

Ў святле,

Ў цяні,

Круціла часу завіруха.

Жыў, не зважаючы на дні,

Жыву —

Нязломленасцю духа.

 

Лёс данасіўся —

важ ні важ,

Абносак часу ледзь трывае.

Прадзімак —

а жыцця лядзяш

Штодзень па кропельцы ўбывае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.