epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыцця матыў

Зямля мая, матуля,

Узнесшая мяне,

У час любы прытуліць,

Ласкава прыхіне.

 

Зямля мая, сястрыца,

Вакол, на ўсе бакі.

Зямля, якая сніцца,

Якой не наталіцца

Душой і за вякі.

 

Зямля, чый покліч чую

Я сэрцам, дзе б ні быў.

Тут днюе і начуе

Жыцця майго матыў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.