беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Жыцця палітра —
лёсы, дні, гады,
Якія час ці зрыне,
ці узвежыць.
Нікчэмнае —
знікае назаўжды,
Адметнае —
гісторыі належыць.
І кожнаму праз
лёсу калаўрот
Пранесці крыж
уласны даведзецца.
Рака падзей цячэ —
за годам год,
За векам век
у летапіс кладзецца.
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая