epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыцця пупавіна

Ад зямлі б адарвацца —

мара мараў усіх,

Але ж тут калыханка і маці.

Ну а тых, хто ўзляцеў

і забыўся на іх,

Прыцягненне зямное

прымусіць упасці.

 

Узляцець бы, ўзляцець!

Але ж тут родны кут,

Продкі продкаў — жыцця пупавіна.

І само тут жыццё —

наш пакутлівы цуд,

Наша вечнасць і наша хвіліна.

 

Я — ўсё ж узлячу,

хоць абрынуся ў дол

Незаўважанай знічкай бязвеснай.

Мне падказваў не раз

мой ахоўнік Анёл,

Што няма яе, манны нябеснай.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.