epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыцця застолле

Сустракай, жыццё, гасцінна,

Выстаўляй усё, што ёсць.

Час застолля хуткаплынны,

Я на ім часовы госць.

 

Смутак, радасць — шматгалоссе,

Сонечнасць, смуга начэй.

Ах, як соладка пілося,

Што ні год — усё гарчэй.

 

Эх, застолле — бліскавіца,

Сэрцу горка ад таго.

Весела за стол садзіцца,

Сумна пакідаць яго.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.