epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыццё

Скажы жыццё:

— З чаго ты?

З якой такой «салянкі»?

То мы ляцім з ахвотай,

То б’емся, як падранкі.

 

То лашчыш ты матуляй,

То лупянеш з размаху.

То дорыш святы, гулі,

То наганяеш страху.

 

Магчыма, так і трэба —

Занудзіцца мёд з мёдам.

Калі у сне патрэба,

Нялішнія й прыгоды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.