epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыццё другое

Я кожны дзень жыву,

нібы апошні дзень,

У мроях, летуценні

і рэальнасці.

На лёсе на сваім

я адчуваю цень

Вядомага мне і

непрадказальнасці.

 

Я не прыму ніколі

бязвыйсце — клінам свет,

Жыву і буду

думкамі ў бязмежнасці,

Хаця за мной — я чую —

ступае след у след

Другі ўжо цень —

няўмольнай непазбежнасці.

 

Усё, што Бог нам даў,

на жаль, усё міне,

І мы пакінем,

у жыцці спатканае.

Я спадзяюся — будзе

жыць пасля мяне

Жыццё другое,

мной завершаванае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.