epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыў...

Чым адгукнуцца мае творы?

Маўчаннем? Нематой

У неабсяжным кніжным моры?

Ці памяццю святой?

 

Ці пахавае ў новай модзе

Мой скарб чытач-знаток?

Ці прарасце з глыбіць стагоддзяў

Хаця б адзін радок?

 

Магчыма, зможа ён адолець

Часоў прыліў, адліў?..

Таму — не трэба лепшай долі,

Я не дарэмна жыў.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.