epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жывая елка

Улады горада запэўнілі ўсіх нас:

Каб Новы год стаў больш запамінальным,

Жывая елка будзе гэты раз

Стаяць на плошчы гарадской цэнтральнай.

 

І гараджане ўголас — ох ды ах!

Які зялёны цуд — не надзівіцца!

Гэта ж не нейкі там жалезны гмах,

А прыгажуня з лесу — водар, пах,

З якой сцякае, як сляза, жывіца.

 

Вакол яе — жывы, святочны люд,

Здароў’я і жыцця сабе жадае.

Жывая елка — навагодні цуд,

Але, на жаль, яна ўжо не жывая.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.