epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жывая рана

Мне б расстацца з ліпкім сумам

Хоць на міг,

Збегчы б ад жыцця, ад тлуму,

Ад інтрыг.

 

Ад няшчырасці салодкай

Ў кожным дне,

Ад пастыласці сіроцкай,

Што ўва мне.

 

П’ю штодзённа ад адчаю

Боль-нуду.

Што гукаю, што шукаю,

Не знайду.

 

Не душа — жывая рана,

Слёз імжа.

Жыць мне з ёй наканавана

Да... крыжа.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.