epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыве Лагойскі край!

Куды ні палячу, а думкамі вярнуся

У родны мой Лагойск, да роднае зямлі.

Лагойшчына мая — часцінка Беларусі,

Мы шмат прайшлі і шмат перамаглі!

 

Былі гады вайны і сонечныя святы —

І подзвігаў, і ран ніколі не злічыць.

Тут песні партызан, тут калыханка маці,

Тут мова беларуская гучыць.

 

Лагойская зямля пяшчотна сэрца грэе,

Лагойская зямля — мой лёс на ўсе часы.

Жыве Лагойскі край, пакуль жыве надзея,

Пакуль шумяць над полем каласы!

 

Лагойск!

Лагойск!

Лагойшчыны сталіца!

Ідуць, гудуць падзеі і вякі.

І праз гады цячэ жыцця крыніца,

І родная зямля на ўсе бакі!


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.