epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыве і будзе жыць!

Ёй Беларусь заўжды была,

як родная матуля,

Яна ж для Беларусі век

няроднаю была.

І толькі шчыры беларус

яе да сэрца туліць,

І з несвядомасці яны

імкнуцца да святла.

 

І толькі шчыры беларус,

а іх усё ж нямала,

Шануюць тую, без якой

дзяржавы б не было,

Бароняць тую, што асоб

багата ўзгадавала,

І любяць чую, што надзею

ўзня́ла на крыло.

 

Нічога штучнага спрадвеку

не было ў прыродзе,

І нават рэчка ад прымус

наўспят не пабяжыць.

Таму насуперак такой,

дзяржаўнай прахалодзе,

І мова беларуская

жыве і будзе жыць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.