epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыве святло душы

Даўно вядома ўсім такая ісціна —

Без веры з тупіка не будзе выйсця нам,

Без веры сонца лёсу хутка схіліцца

І сэрца светлай песняй не акрыліцца.

 

Мы ўсё жыццё — ў пачатку і ў канцы дарог

Адно ў Бога просім: —

Блаславі нас, Бог!

І адчуваем гэта бласлаўленне мы,

Тады спыняе вера наступленне цьмы.

 

Цячэ жыццё, надзей і плёну поўнае

І ў сэрцы захаваецца галоўнае:

Святая вера — крылы і душы вясна,

Дарога ў Храм адна —

не зарасце яна.

 

Гарыць святло душы нязгасна, без ашчаднасці,

І Госпадзі імя ў сэрцы ў нас.

Удзячны Богу мы —

і ў сумны дзень, і ў радасці

За тое, што Святы агонь не згас.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.