epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жыву!

Тады толькі й жыву,

калі з пяром ці пэндзлем,

Ці з рыфмамі,

ці з фарбамі ўабдым.

Астатнія часы жыццё

без сэнсу нэнзліць,

Бязмэтавасць жыцця

з жыцця ляціць, як дым.

 

Тады толькі й жыву,

калі з жыццём сам-насам,

Без мітусні,

што дурыць галаву.

І творчасці уздым

нясе мяне над часам,

І адчуваю сэрцам,

што сапраўды жыву.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.