epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Жывуць

Гуляе голад па зямлі

Ў абдымку з тымі,

з тымі поруч

Людзьмі, што толькі й нажылі

Адзіны «скарб» — адчаю горыч.

 

Ёсць землі, дзе заўжды няўрод,

(Хіба ж Радзіму выбіраюць?)

І там жывуць ад году ў год,

Ды больш заўчасна паміраюць.

 

Краіны ёсць, дзе суш, пяскі,

І ні вады, і ні надзеі.

І там жывуць ва ўсе вякі,

Жывуць?.. Гібеюць, бедакі.

 

Нібы няўмольнай смерці цень,

Гуляе голад па ўсім свеце.

І недзе кожны Божы дзень

Ад голаду ўміраюць дзеці.

 

Ёсць і такія, што жывуць,

Сабе — цары, людзям — абраза:

Ў тры горлы смакату жаруць,

Нажэршыся, ледзь дабягуць

Да залатога унітаза.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.