epub
 
Падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Бачу сон я...

Бачу сон я. Поўнач зорная.

Белы конь. Дарога чорная.

Да мяне на тым кані

Едзе госця ў цішыні.

Едзе, едзе мілая,

Толькі нелюбімая.

 

Эх, бярозка руская!

Шлях-дарожка вузкая.

Дзеля той, што я люблю,

Госцю гэтую маю

Ты стрымай бяссоннымі

Веццямі зялёнымі.

 

Свеціць месяц. Сінь і змрок.

У каня — упарты крок.

Ззянне, ззянне дзіўнае,

Нібы для адзінае —

Той, што як святло сама

І якой даўно няма.

 

Хуліган я, хуліган,

Вершы мне, як дурнап’ян.

Я з нялюбай, каб запал

Не патух, не заняпаў,

Каб лясную Русь любіць,

Паміруся, так і быць.

 

1925



Пераклад: Аркадзь Куляшоў
Тэкст падаецца паводле выдання: Ясенін, С. А. Выбранае : Вершы і паэмы / Прадм. Р.Бярозкіна; Пер. Р.Барадулін, А.Куляшоў. - Мн. : Маст.літ., 1976. - 207с.

Беларуская Палічка: https://knihi.com