epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Драбналессе. Стэп і далі...

Драбналессе. Стэп і далі.

Поўні бляск — ва ўсе бакі.

Зноў раптоўна зарыдалі

Разліўныя шаргункі.

 

Непрыглядная дарога.

Толькі любая навек,

Па якой паездзіў многа

Кожны рускі чалавек.

 

Эх вы, сані! Што за сані!

Звоны мёрзлыя асін.

Бацька — сейбіт з-пад Разані,

Ну, а я — сялянскі сын.

 

Напляваць, што я масціты!

Што паэту да выгод?

Гэту чахлую мясціну

Я не бачыў многа год,

 

Той, хто бачыў хоць аднойчы

Гэты край — спакою спрат,

Той бярозцы кожнай ноччу

Ножку выцалаваць рад.

 

Як жа мне не праслязіцца,

Калі грайка-венка ёсць,

Пад якую весяліцца

Рускіх вёсак маладосць.

 

Эх, гармонік, смерць-атрута,

Ведаю, пад голас твой

Не адна ўжо слава люта

Прападала трын-травой.

 

1925



Пераклад: Рыгор Барадулін
Тэкст падаецца паводле выдання: Ясенін, С. А. Выбранае : Вершы і паэмы / Прадм. Р.Бярозкіна; Пер. Р.Барадулін, А.Куляшоў. - Мн. : Маст.літ., 1976. - 207с.