epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Ясенін

Я спытаў сягоння у мянялы...

Я спытаў сягоння у мянялы.

Што дае за паўтумана па рублю,

Па-персідску для цудоўнай Лалы,

Як сказаць пяшчотнае "Люблю”?

 

Я спытаў сягоння у мянялы

Лягчэй ветру, Ванскіх хваль цішэй,

Як назваць мне для цудоўнай Лалы

“Пацалунак”, што за ўсё мілей?

 

І яшчэ спытаў я у мянялы,

Ў сэрцы затаіў нясмеласць я,

Як сказаць мне для цудоўнай Лалы,

Як сказаць ёй, што яна "мая”?

 

Мне мяняла адказаў прыветна:

Аб любві у словах не сказаць,

Аб любві ўздыхаюць непрыкметна,

Вочы, быццам яханты, гараць.

 

Пацалунку няма назвы-слова,

І не надпіс ён на камянях.

Веюць яны ружаю пунсовай,

Слодыччу пялёсткаў на губах.

 

Не патрэбна ад любві зарукі,

З ёю знаюць радасць і бяду.

“Ты — мая” — так скажуць толькі рукі,

Што зрывалі чорную чадру.



Пераклад: Юрась Свірка