Ліст за лістам гайдаецца, падае,
І захмараны вецер аглух.
Хто мне сэрца парадуе?
Хто яго супакоіць, мой друг?
Пазіраю з цяжкімі павекамі
Я на месячную вышыню.
Вось і пеўні закукарэкалі
Ў вераснёвую цішыню.
І дасвецце. Сіняе, ранняе.
Толькі зоркі на золку ляцяць.
Загадаць бы якое жаданне,
Ды не ведаю, што загадаць.
Што шукаць пад жыццёвай парошаю.
Праклінаючы лёс свой і дом?
Я хацеў бы цяпер харошую
Бачыць дзеўчыну пад акном.
Каб з вачамі яна васільковымі
Не камусьці,
А так, як даўней,
І пачуццем, і новымі словамі
Сэрца толькі суцешыла мне.
Каб пад месяца срэбнымі струнамі
Лёс шчаслівы мяне ўратаваў,
Каб пад песняй я не бедаваў,
І з другімі, вясёлымі, юнымі
Больш мінулага не шкадаваў.